У Мазыры пасля маштабнай рэканструкцыі адкрыўся трэніровачны комплекс СДЮШАР № 2, у якім атрымаюць развіццё адразу тры віды спорту. Спартыўныя групы ўжо сфарміраваныя. Тут будуць займацца 120 дзяцей. Для камфорту юных спартсменаў замянілі дах, уцяплілі фасады і абнавілі камунікацыі. Дарэчы, усяго ва ўстанове на розных пляцоўках займаюцца 600 дзяцей. Гэта адна з найбуйнейшых спартыўных устаноў рэгіёна. Сярод выхаванцаў члены нацыянальных зборных і ўдзельнікі чэмпіянату Еўропы. З абнаўленнем матэрыяльна-тэхнічнай базы з'явілася магчымасць адкрыць і новыя кірункі.
У Мазыры пасля маштабнай рэканструкцыі адкрыўся трэніровачны комплекс СДЮШАР № 2
6 ноября 2020













