У Маскве адкрываецца форум творчай і навуковай інтэлігенцыі

11 декабря 2017

Супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, моладзевай палітыкі, а таксама падрыхтоўка да Года культуры, якім аб’яўлены 2018 у Садружнасці. Гэтыя тэмы будуць абмяркоўвацца на 12-м форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі, які сёння адкрываецца ў Маскве. Ён збярэ прадстаўнікоў Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны і Расіі. На форуме прэзентуюць культурную сталіцу Садружнасці 2018 года - армянскі горад Гарыс. Акрамя гэтага, узнагародзяць лаўрэатаў міждзяржаўнай прэміі СНД "Зоркі Садружнасці".