У Маскве ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу лепшых матэрыялаў аб Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

30 июня 2015

Сёння ў Маскве прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага конкурсу лепшых матэрыялаў аб Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У конкурсе прынялі ўдзел журналісты з 14 краін (уключаючы Беларусь). Узнагароды за ўмацаванне дружбы паміж дзяржавамі быў удастоены і наш калега - палітычны аглядальнік Агенцтва тэленавін Андрэй Крывашэеў, які падрабязна асвятляў візіты лідараў Кітая і Індыі ў Беларусь. У цэлым арганізатары адзначылі вялікі ўклад Белтэлерадыёкампаніі ў развіццё інтэграцыі і кансалідацыі медыяпрасторы Еўразіі.

Адзначым, медыяконкурс быў прымеркаваны да года старшынства Расіі і маючага адбыцца саміта ва Уфе на вышэйшым узроўні гэтай адной з самых дынамічных і аўтарытэтных у свеце інтэграцый.