У маскоўскім метро запусцілі тэматычны цягнік у гонар пяцігоддзя ЕАЭС

7 декабря 2019
Вершы Купалы, Браслаўскія азёры, беларускія БелАЗы - зараз гісторыю нашай краіны можна вывучаць прама ў вагоне метро. У Маскве запусцілі тэматычны цягнік да пяцігоддзя Еўразійскага эканамічнага саюза. У саставе - пяць вагонаў, як раз па колькасці краін. Кожны - візітная картка дзяржавы. У беларускім вагоне пасажыры падчас шляху змогуць даведацца найбольш цікавыя факты аб Беларусі: убачыць, як выглядаюць незвычайная па форме Нацыянальная бібліятэка і вароты Мінска, на якіх кар'ерах свету працуюць знакамітыя БелАЗы, а таксама прачытаць радкі Янкі Купалы і вывучыць словы да песні "Белавежская пушча".

Ігар Петрышэнка, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Для пасажыраў гэта будзе вельмі цікава і пазнавальна з пункта погляду турыстычнага патэнцыялу нашай краіны. Убачаць беларускі вагон і захочуць прыехаць да нас у краіну. Паглядзець, як мы развіваемся, як жывём. Гэта важны элемент. Прапаганда, у добрым сэнсе гэтага слова, ідэя еўразійскай інтэграцыі павінна здзяйсняцца, для таго каб людзі адчулі перавагі ЕАЭС".

У кожным вагоне - інфармацыя аб тым, што такое ЕАЭС, калі і навошта быў створаны Саюз і чым займаецца Еўразійская эканамічная камісія. Больш падрабязна даведацца аб усім можна і пры дапамозе мабільнага тэлефона. На сценах QR-коды, якія перанясуць пасажыраў на інтэрнэт-старонкі наднацыянальнага органа ЕАЭС. Брэндзіраваны цягнік будзе ездзіць па кальцавой лініі маскоўскага метро паўгода. За гэты час праехаць у нацыянальных вагонах змогуць каля трох мільёнаў чалавек, а ўбачаць іх знадворку - шэсць мільёнаў.