У Маладзечне выбіраюць самага прафесійнага зубнога майстра

1 июня 2018

Як вылечыць зуб нават самаму маленькаму пацыенту, ведае лепшы стаматолаг! У Маладзечне выбіраюць самага прафесійнага зубнога майстра. На конкурс майстэрства з'ехаліся 6 каманд - доктар + асістэнт - з усёй Мінскай вобласці. У кожнай па 30 хвілін на агляд і лячэнне зубоў маленькім пацыентам. Каб трапіць на конкурс, удзельнікі прайшлі адбор на працоўных месцах.

Лепшы стаматолаг пасля абласнога конкурсу рыхтавацца будзе да рэспубліканскага. Заключны этап - у кастрычніку ў сталіцы.