У Маладзечне ў ДТЗ пацярпеў непаўналетні пешаход. У Мінску Mercedes збіў пенсіянера

29 мая 2020

У Маладзечне ў выніку ДТЗ пацярпеў непаўналетні пешаход 

28 мая каля 14 гадзін у  Маладзечне вадзіцель 1949  года нараджэння, рухаючыся на аўтамабілі "Форд-Фокус" па вуліцы Янкі Купалы, учыніў наезд на пешахода 2006  года нараджэння - дзяўчынку, якая пераходзіла праезную частку па абазначаным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ непаўналетняя з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлена ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. 

У Мінску ў двары Mercedes збіў пенсіянера

Аўтамабіль збіў пенсіянера ў сталічным двары, паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Аварыя адбылася днём 29 мая ў двары дома № 153 на праспекце Незалежнасці. Тут, паводле інфармацыі інспектараў, 26-гадовы вадзіцель Mercedes збіў 88-гадовага мужчыну. У выніку ДТЗ пенсіянер атрымаў траўмы і дастаўлены ў бальніцу.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці нагадвае аб прадаўжэнні спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Увага: дзеці!" і настойліва рэкамендуе вадзіцелям быць вельмі  ўважлівымі за рулём! Пры пад'ездзе да пешаходных пераходаў зніжаць хуткасць руху аж да спынення  транспартнага сродку,  абавязкова  рухацца з уключаным блізкім святлом фар альбо дзённым хадавым.