У Маладзечне ладзілі Афіцэрскі баль

23 февраля 2017

Сёння ў краіне адзначаюць самае мужнае свята – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Традыцыйна з нагоды ўрачыстасцяў ў Маладзечне ладзілі Афіцэрскі баль. Святочная атмасфера суправаджалася акампанементам аркестра. Абавязковым быў і асаблівы дрэс-код - дамы ў вячэрніх сукенках, а джэнтльмены – у смокінгах. Увесь вечар пары кружыліся ў бальных танцах – вальс, паланэз, мазурка. Найлепшых ваеннаслужачых губернатар Мінскай вобласці адзначыў ганаровымі граматамі і дыпломамі.

Афіцэрскі баль праходзіць ужо чацвёрты год запар. Падчас вечара адбылася і дабрачынная акцыя - усе атрыманыя сродкі накіруюць у дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр Маладзечна.