У Маладзечне на пажары выратаваныя сем чалавек

22 мая 2017

Дваіх дарослых і пецярых дзяцей супрацоўнікі МНС спусцілі з верхніх паверхаў па аўталесвіцы. Задымленне здарылася ў адным з жылых памяшканняў. Да прыбыцця ратавальнікаў моцны дым цалкам ахапіў другі паверх будынка. Многія паспелі пакінуць памяшканне самастойна. Адна з версій узгарання - парушэнне правіл эксплуатацыі электраабсталявання.