У Маладзечанскім раёне прайшоў рэспубліканскі форум садаводаў

31 августа 2019

Будаўніцтва стацыянарных агароднінасховішчаў і рэцэпты апрацоўкі пладовых дрэў ад шкоднікаў і хвароб абмяркоўвалі садаводы ў Маладзечанскім раёне. Там, на базе фермерскай гаспадаркі, упершыню ў раёне прайшоў рэспубліканскі форум. На мерапрыемства з’ехаліся  100 прадпрымальнікаў з усёй Беларусі. Спачатку для гасцей арганізавалі тэарэтычныя заняткі. Затым семінар прадоўжылі ў садзе, дзе праводзілі эксперыменты непасрэдна на месцы працы.

Фермерская гаспадарка пад Маладзечнам  - адна з самых буйных у вобласці. Ураджай яблыкаў тут збіраюць з 60 гектараў. Нядаўна гаспадары адважыліся на эксперымент - абнавілі пасадкі карлікавымі пародамі дрэў.