У Маладзечанскім раёне загінуў матацыкліст, у Салігорскім - байкер дастаўлены ў рэанімацыю

19 апреля 2023

Адразу два ДТЗ з удзелам мотатранспарту за адны суткі на дарогах Мінскай вобласці. Падчас аварыі ў Маладзечанскім раёне загінуў матацыкліст. Жыхар Радашковічаў не справіўся з кіраваннем байка на закругленні дарогі (ажыццяўляў абгон у недазволеным месцы)  і ў выніку з'ехаў у кювет, дзе і трапіў у дрэва. Траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём. А ў Салігорскім раёне матацыкліст пацярпеў з-за  манеўра жанчыны-вадзіцеля. Падчас абгону машына  ажыццявіла датычнае сутыкненне з байкам. У выніку абодва транспартныя сродкі трапілі  ў кювет. Матацыкліст  дастаўлены ў рэанімацыю. ДАІ Мінскай вобласці з надыходам мотасезона настойліва рэкамендуе ўсім удзельнікам дарожнага руху быць максімальна ўважлівымі і адмовіцца ад неабдуманых манеўраў.