У Маладзечанскім раёне перапахавалі лётчыкаў, загінуўшых у першыя дні вайны

2 июля 2014
Сёння ў пасёлку Чырвонае Маладзечанскага раёна перапахавалі лётчыкаў, загінуўшых у першыя дні вайны. Гісторыя збітага бамбардзіроўшчыка ідзе каранямі ў 1941 год. Больш за 70 гадоў астанкі лётчыкаў праляжалі пад зямлёй каля дома мясцовага жыхара. І вось у маі гэтага года ў вёсцы Плябань былі арганізаваныя раскопкі. Пошукаваму атраду атрымалася знайсці фрагменты бамбардзіроўшчыка і астанкі загінуўшых лётчыкаў. Сёння ва ўрачыстым перапахаванні герояў удзельнічалі салдаты і аркестр мясцовай ваеннай часці, школьнікі пасёлка Чырвонае і рота ганаровай варты. Таксама журналістам СБ. Беларусь сёння, а менавіта гэтае выданне было ініцыятарам мерапрыемства, атрымалася адшукаць унука загінуўшага штурмана самалёта. Спецыяльна на жалобную цырымонію прыехаў і сваяк з Екацерынбурга.
Сяргей Какшараў, унук загінуўшага штурмана Сяргея Какшарава: Дзякуй усім за арганізацыю, усім, хто шукаў, хто паднімаў самалёт і даставаў астанкі. Гэта хвалююча, прыемна, і абавязкова я прыеду сюды яшчэ і са сваімі дзецьмі.
Пасля перапахавання ля магілы лётчыкаў адкрылі помнік. Зняць палатно з манумента даручылі галоўнаму рэдактару СБ. Беларусь Сёння Паўлу Якубовічу. Мясцовыя жыхары ўсклалі да абеліска кветкі, а вайскоўцы прайшлі ля мемарыяла ўрачыстым маршам.