У Магілёўскай вобласці стартавала дабрачынная акцыя "Цуды на Раство"

8 декабря 2020

Візітнай карткай стала ёлка жаданняў. Яна з'явіцца ў гандлёвых цэнтрах. А ўпрыгожана будзе не толькі навагоднімі цацкамі, але і лістамі Дзеду Марозу. Выступіць у ролі чараўніка зможа кожны - набыць падарунак і пакінуць яго ў спецыяльных чароўных куфэрках.

Падарункі будуць уручаны і выхаванцам дома сямейнага тыпу са Слаўгарада. Усяго дзякуючы акцыі будуць выкананы жаданні больш як паўсотні маленькіх жыхароў рэгіёна.