У Магілёўскай вобласці прайшлі вучэнні МНС для кіраўнікоў

12 июня 2017

На базе філіяла Універсітэта грамадзянскай абароны МНС прайшлі вучэнні для кіраўнікоў Магілёўскай вобласці. Трэніровачны палігон у Светлым Гаі разлічаны на імітацыю складаных тэхнагенных катастроф. Тут кіраўнікам паказалі працу ратавальнікаў і навучылі асабіста супрацьстаяць стыхіі. Старшыні райвыканкамаў адпрацавалі пытанні дзяржсістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны.

Таксама кіраўнікі азнаёміліся з сучаснымі ўзорамі абсталявання і рыштунку.