У Магілёўскай вобласці адкрыта 782 участкі

11 октября 2015

За ходам выбараў у Беларусі сочаць нашы рэгіянальныя карэспандэнты. У Магілёве зараз працуе здымачная група Агенцтва тэленавін. З намі на сувязі Андрэй Ястрабаў (прамое ўключэнне).

Мы зараз працуем на выбарчым участку, які знаходзіцца ў спартыўным комплексе Алімпіец у Магілёве. Гэта самы буйны спартыўны комплекс у вобласці, дзе праходзяць спартыўныя мерапрыемствы самага высокага ўзроўню. А сёння - тут адзін з выбарчых участкаў рэгіёна.

Усяго ж у вобласці адкрыта 782 участкі. На адным з іх свой выбар зрабіў кіраўнік рэгіёна Уладзімір Даманеўскі. Пазней наведаў новы навучальны корпус школы-сада, у які сёлета пайшлі больш як 70 дзяцей. У планах - поўная рэканструкцыя і мадэрнізацыя ўсяго будынка.

На выбарчых участках за ходам галасавання сочаць толькі ў Магілёўскай вобласці больш як 4 тысячы ўнутраных назіральнікаў, а таксама ад СНД і міжнародных арганізацый.

Уладзімір Василенко, нацыянальны назіральнік: "Праца ў выбарчых участках пастаўленая прафесійна на высокім узроўні і самае галоўнае, што я жадаю сказаць, усё гэта праходзіць вельмі спакойна".

Сёння на выбарчых участках чакаюць і тых, хто прагаласуе ўпершыню. Ім асобе ўвага. У цэлым жа настрой у ўсіх святочнае. Працуе гандаль і канцэртныя пляцоўкі. Адзначым, у Магілёўскай вобласці ўпершыню ўдзел у галасаванні прымуць каля 12 тысяч маладых выбарнікаў.