У Магілёўскай вобласці знойдзены старажытны крыж

12 ноября 2013

У Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці ў вёсцы Клядневічы падчас добраўпарадкавання тэрыторыі знайшлі старажытны каменны крыж. Артэфакт выявілі на месцы старой хаты, якая даўно была без гаспадара, і яе вырашылі знесці. Старажылы распавядаюць, што раней на гэтым месцы стаяла царква. А побач былі могілкі. Хутчэй за ўсё, знаходка менавіта адтуль і паходзіць.


Крыж зроблены з суцэльнага каменя. Ніякіх надпісаў на ім няма. Зараз яго ўсталявалі ў самым цэнтры вёскі - на высокім узгорку на беразе ракі.