У Магілёўскай вобласці на суботнік выйшлі больш за трыста сорак тысяч жыхароў

22 апреля 2017

Сярод галоўных аб'ектаў добраўпарадкавання і хірургічны корпус абласнога онкадыспансера, які будуецца. Гэты чатырохпавярховы будынак у будучыні з васьмю рабочымі заламі, у якіх штодня можна будзе праводзіць да 20 складаных аперацый. Ужо сёлета корпус прыме першых пацыентаў.

Самай масавай пляцоўкай суботніка ў Магілёве стаў парк у Падніколле на беразе Дняпра. Тут высадзілі сёння 750 маладых дрэў у гонар юбілею горада. Такая акцыя - старт вялікага добраўпарадкавання абласнога цэнтра паводле новага генплана, падпісанага Прэзідэнтам Беларусі.