Наступствы урагану ў Магілёўскай вобласцi

24 сентября 2013

Парывы ветру да 20 метраў за секунду. У выніку абясточаныя дамы, пашкоджаныя дахі і паваленыя дрэвы.

Аб наступствах урагану з Магілёўскай вобласці Уладзімір Сёмкін.


Ураган прынёс цяпліцу суседзяў прама ў агарод да Еўдакіі Андрэеўны. Парнік праляцеў немалую адлегласць - каля 200 метраў. Можна толькі здагадвацца, якой сілы былі парывы ветру.


Жыхары вуліцы дагэтуль успамінаюць, як тут гуляла стыхія, гавораць, пашанцавала, што ніхто не пацярпеў. Паваленыя дрэвы, сарваныя лісты шыферу, зламаныя агароджы. Прычым тут ураган выбраў прамалінейную стратэгію.


10-хвілінны ўраган закрануў толькі адну вуліцу ў Касцюковічах. І толькі адзін, цотны, яе бок. Самае цікавае, што на мясцовай метэастанцыі ў гэты час быў зафіксаваны парыў ветру ўсяго 11 метраў за секунду.


Дарэчы, не толькі ў Беларусі напярэдадні гуляла стыхія. Напрыклад, у Рызе з-за моцнага ліўня і зусім быў паралізаваны рух у цэнтры горада. Ратавальнікам давялося прыбіраць паваленыя дрэвы, якія перашкаджалі руху транспарту. Без электраэнергіі ў цэнтральнай частцы Латвіі засталіся каля 3 тысяч чалавек.


Без святла заставаліся амаль 2 з паловай тысячы жылых і больш за дзясятак шматкватэрных дамоў у Клімавічах. У дыспетчарскую службу Магілёўэнерга паступілі паўтары сотні паведамленняў аб дробных парывах правадоў.


Праблем дадалося і гаспадарнікам. У гэтым СВК стыхія практычна разбурыла ферму. А з даху малочных комплексаў толькі адной гаспадаркі Чавускага раёна ўраган знёс больш за паўтысячы квадратных метраў шыферу. Работы па аднаўленні тут ідуць поўным ходам і завершацца ўжо заўтра.