У Магілёўскай вобласці курыца знесла яйка вагой 140 грамаў

15 февраля 2017

Яшчэ 30 грамаў і быў бы рэкорд Кнігі Гінеса. На падворку Алены Гронскай у Магілёўскай вобласці курыца знесла яйка вагой 140 грамаў. Усепланетны рэкорд - яйка вагой 170 грамаў - зарэгістраваны ў Грузіі.

Пры дапамозе аваскопа яйка ўдалося прасвяціць і высветлілася, што ў ім тры жаўткі. Зараз у сям'і разважаюць, як захаваць незвычайны трафей.