У Магілёўскай вобласці дадзены старт рэспубліканскаму праекту "Моладзь - за ўраджай!"

22 июля 2019
Тут на ўборцы  збожжа заняты звыш  200 маладых экіпажаў і вадзіцеляў. З іх  першых тысячнікаў  сёння ўшаноўвалі прама ў полі агракамбіната "Зара". Дуэт у складзе  памочніка камбайнера 19-гадовага Паўла Меньшакова і Дзмітрыя Анісімава, для якога гэта ўжо чацвёрты сезон. Больш за тысячу тон збожжа перавёз і Міхаіл Цалабёнак на новым МАЗе. Вымпелы і наклейкі лідараў, а таксама падарункі ўручаны ад прафсаюзаў і БРСМ. 

Справіцца з уборачнай  за  кароткія тэрміны і без страт - такая задача стаіць перад аграрыямі краіны. У Магілёўскай вобласці ўбрана ўжо звыш 14 % плошчаў, сабрана больш за  111 тысяч тон збожжа.