У Магілёўскай вобласці дадзены старт дабрачыннаму марафону "Сагрэем дзіцячыя сэрцы"

15 декабря 2018

Яго арганізатарам выступае рэгіянальнае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду. Першым акордам стаў тэлемарафон, які прайшоў на канале "Беларусь 4" Магілёў". Гасцямі студыі прамога эфіру сталі дэпутаты, бізнесмены, звычайныя людзі, якія вырашылі падтрымаць выхаванцаў Дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з Глускага раёна, Магілёўскі і Бабруйскі цэнтры рэабілітацыі.

Тэлемарафон суправаджаўся сюжэтамі журналістаў тэлерадыёкампаніі "Магілёў" пра лёс дзяцей, якім неабходная дапамога.