У Магілёўскім раёне ўспаміналі герояў Вялікай Айчыннай

8 июля 2019

Успаміналі сёння сведак і герояў Вялікай Айчыннай  і ў Магілёўскім раёне. Пакланіцца ля помнікаў загінуўшым у гады вайны і прайсці па месцах баёў  з Масквы ў Беларусь  прыехала сям'я Героя Савецкага Саюза  Лісіцына Канстанціна Сяргеевіча - удава і дачка. У чэрвені 1944-га  старшы лейтэнант,  камандзір 257-й асобнай разведроты першым пераправіўся на правы бераг Дняпра пад Магілёвам, закрываючы агнём  сваё падраздзяленне. А затым  на працягу сутак утрымліваў мяжу, даўшы стралковым часцям  фарсіраваць Днепр.

Наведала сям'я і меркаванае месца фарсіравання Дняпра ў чэрвені 1944-га. Родныя героя ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых за вызваленне Беларусі.