У Магілёўскім раёне вядуцца раскопкі савецкага самалёта часоў Вялікай Айчыннай вайны

24 октября 2013
Тры гады таму відавочцы тых падзей распавялі, што на поле ўпаў падпалены двухматорны самалёт, у якім было пяць чалавек. Пошук праходзіў на плошчы пяць квадратных кіламетраў. А знайсці самалёт дапамог мясцовы жыхар. Зараз з-пад землі дастаюць фрагменты машыны. Буйных вельмі мала, паколькі ўдар быў моцны. Да таго ж здэтанаваў боезапас, таму вызначыць нават мадэль самалёта зараз цяжка. Як мяркуецца, гэта ЛІ- 2. Галоўнае пытанне для гісторыкаў - як у 1943 годзе савецкі самалёт апынуўся ў небе глыбока ў тыле за 400 кіламетраў ад лініі фронту.
Зараз галоўнае, усталяваць серыйны нумар машыны. Тады можна будзе ўстанавіць і асабістыя даныя загінуўшага экіпажа.