У Магілёўскім раёне знойдзена прапаўшая раней жанчына

8 июня 2020
Шчаслівае выратаванне. У Магілёўскім раёне знойдзена прапаўшая раней жанчына. Як паведамілі ў МНС, 6 чэрвеня яна заблудзіла ў лесе каля станцыі Галынец. Да пошуку падлучылася амаль сотня чалавек: міліцыя з кінолагам, лясгас, родныя прапаўшай, а таксама пошукава-выратавальная група Рэспубліканскага атрада спецпрызначэння. Былі прачасаныя амаль 70 кіламетраў лясных сцежак, шукалі з дапамогай коптара і пеленгацыі мабільнага. Праз суткі знайшлі асабістыя рэчы прапаўшай, а бліжэй да вечара і яе саму за пяць кіламетраў ад станцыі.

Алена Ігнатава, афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама: "Калі вы адпраўляецеся ў лес, то пажадана не ісці туды ў адзіночку. Неабходна паведамляць вашым сваякам аб тым, куды вы ідзяце, калі плануеце вяртацца. І калі змяняюцца планы, то абавязкова іх пра гэта апавяшчаць. Таксама неабходна браць з сабою мабільны тэлефон, ваду і неабходныя вам лекі. Калі вы заблудзілі, то заставайцеся на месцы, не панікуйце, вам абавязкова дапамогуць".

Зараз знойдзеная жанчына знаходзіцца ў бальніцы. Яе самаадчуванне кантралююць дактары.