У Магілёўскім раёне напярэдадні Вадохрышча асвяцілі капліцу з купеллю ля вёскі Дубінкі

20 января 2018

Пабудавалі яе на сродкі мецэнатаў. Капліцу ўзвялі ля адной з самых чыстых крыніц у рэгіёне. У планах - добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол.

Цікава, што напярэдадні асвячэння капліцы побач з ёю з-пад зямлі прабілася яшчэ адна крыніца. На думку мясцовых жыхароў, гэта добры знак.