У Магілёве ў дзень Першамая абнавілі абласную Дошку пашаны

1 мая 2019
Спецыяльнымі дыпломамі адзначаныя 25 лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў і арганізацыі рэгіёна. У тым ліку - СВК "Радзіма" Бялыніцкага раёна. Прадпрыемства доўгія гады ўтрымлівае планку лідара ў вытворчасці сельгаспрадукцыі. Усім уручаныя спецыяльныя імянныя сведчанні. Віншаванні прымалі сёння пераможцы конкурсу "Лепшы прадпрымальнік" і "Чалавек года". Святочны флэшмоб сабраў сёння ў Магілёве і звыш паўтысячы прадстаўнікоў розных прафесій - у тым ліку кандытараў, спартсменаў, праграмістаў і слесараў.