У Магілёве ўзмацненне ветру і снегапады абяцаюць да другой паловы дня

12 января 2016

У Магілёве яшчэ толькі рыхтуюцца да горшага. Там узмацненне ветру і снегапады абяцаюць да другой паловы дня. За ноч у рэгіёне выпала ўсяго некалькі сантыметраў ападкаў, але дарожныя службы пераведзеныя ва ўзмоцнены рэжым. На ачыстцы вуліц працуюць больш як 70 адзінак спецтэхнікі. Пры гэтым з раніцы яшчэ пачаўся і дождж, утварыўся галалёд. Многія вадзіцелі пакінулі сёння машыны на паркоўках.