У Магілёве ўрачыстую лінейку паспрабаваў сарваць актывіст

1 сентября 2020
Дзеці спалохаліся, бацькі расхваляваліся - так быць не павінна! У Магілёве  ўрачыстую лінейку паспрабаваў сарваць актывіст,  пра гэта паведамілі ў МУС. Падчас святочнай цырымоніі з нагоды Дня ведаў мужчына выйшаў у цэнтр школьнай пляцоўкі, стаў крычаць абразы ў адрас  выкладчыкаў,  гасцей. 

Як распавялі ў міліцыі, так званы актывіст  раней ужо трапляў у поле зроку праваахоўнікаў за парушэнне грамадскага парадку. Учынку мужчыны будзе дадзеная прававая ацэнка.