У Магілёве стартавала рэспубліканская акцыя да 70-годдзя Перамогі

26 февраля 2015

Артыстаў Вялікага тэатра, а таксама маладзёжныя калектывы, прымаў Палац культуры вобласці. Пасля артысты выступяць на ўсіх вялікіх і малых канцэртных пляцоўках краіны, каб данесці дух вялікага свята юбілею Перамогі. Кульмінацыяй акцыі стане канцэрт у сталіцы. Ён пройдзе ля абеліска "Мінск - горад-герой" у Дзень Незалежнасці.

Магілёўскай вобласці нездарма выпаў гонар адкрыць акцыю. 23 дні жыхары рэгіёна стаялі непарушнай крэпасцю на Дняпроўскай мяжы ў 1941 годзе. Гэты гістарычны факт увайшоў у летапіс нашай краіны як сімвал непераўзыдзенай мужнасці і стойкасці.