У Магілёве адбудзецца мотапрабег

29 июня 2016

Дню Незалежнасці Беларусі і 75-годдзю гераічнай абароны Магілёва прысвечаны мотапрабег магілёўскіх байкераў. Ён стартаваў на плошчы Славы абласнога цэнтра. Тут сабраліся ўдзельнікі байк-клубаў і творчыя калектывы. Ініцыятыву загадзя падтрымалі ў аблвыканкаме. Хвілінай маўчання тут ушанавалі памяць загінуўшых, тых, хто ў далёкім 41-м не пашкадаваў свайго жыцця, каб затрымаць нямецкую армію.

Больш за 30 байкераў падчас акцыі наведаюць Чавускі, Чэрыкаўскі, Крычаўскі раёны. Сустрэнуцца з ветэранамі. Па ўсім шляху ля помнікаў і абеліскаў будуць ускладзеныя кветкі.