У Магілёве адбудзецца марш воінскіх часцей і шэсце-парад ветэранаў

9 мая 2016

У Магілёве ўрачыстасці з нагоды Дня Перамогі адкрыюць марш воінскіх часцей і шэсце-парад ветэранаў. На Буйніцкім полі пройдзе ўрачысты мітынг з ускладаннем кветак да падножжа мемарыяла. У Пячэрскім лесапарку па традыцыі разгорнецца стылізаваная салдацкая паляна!

Асноўныя мерапрыемствы ў паўночным рэгіёне пройдуць ва Ушачах. Там пасля рэканструкцыі адкрыецца мемарыяльны комплекс "Прарыў". У самім Віцебску будзе арганізавана шырокая святочная праграма!

Гомель сустрэне свята ўрачыстым шэсцем ветэранаў. На новай набярэжнай Сожа пройдзе рэканструкцыя апошніх ваенных дзён мая 45-га - бой на подступах да Берліна!

У Дзень Перамогі ў Гродне адкрыецца дакладная копія Лініі генерала Карбышава. Комплекс зроблены паводле ваенных дакументаў і чарцяжоў. Цэнтральным месцам урачыстасцяў у горадзе стане "Курган Славы". Тут адбудуцца мітынг і парад войскаў Гродзенскага гарнізона.