Расказвае Андрэй Ястрабаў.
У Магілёве снег пайшоў яшчэ ўначы, да раніцы ён ператварыўся ў завею. Паводле звестак сіноптыкаў, вышыня снежнага покрыва павялічылася на 2-3 сантыметры.
Самымі заснежанымі застаюцца ў вобласці Магілёў і Бабруйск. Шмат ападкаў выпала ў Клічаве і Кіраўску. Там вышыня снегу ад 21-го да 23-х сантыметраў. Для рэгіёна гэта не надзвычайная сітуацыя. На сітуацыю на дарогах яна моцна не паўплывала. З раніцы па вобласці зарэгістравана ўсяго 5 дробных ДТЗ.
Уся тэхніка камунальшчыкаў працуе на расчыстцы дарог, цеплатрас і двароў. Для многіх арганізацый і прадпрыемстваў дзень пачаўся са снежнага суботніка.
Паведамленняў ад энергетыкаў аб парывах ліній электраперадачы пакуль не паступала. Вецер і мароз не такія моцныя.
Як паведамляюць сіноптыкі, гэта яшчэ не пік снегападу. Цыклон сёння яшчэ пакружыць над паўднёва-ўсходнімі раёнамі, таму ўсе службы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.













