У Магілёве прайшлі спаборніцтвы вадзіцеляў установы аховы здароўя

1 марта 2018

16 экіпажаў у складзе 8 каманд змагаліся за званне лепшых на палігоне гарадскога каледжа. Акрамя тэарэтычных ведаў ПДР і ўстройства машын канкурсанты выканалі каля дзясятка практычных заданняў. Яны дубліравалі рэальныя сітуацыі на дарогах - праезд у тунэльныя вароты, па каляіне, паркоўка ва ўскладненых умовах. Нягледзячы на марознае надвор'е з завеяй і ветрам, з заданнямі справіліся ўсе.

Кубкі абсалютных пераможцаў, як у асабістым, так і камандным заліку, засталіся ў Магілёўскай вобласці. На другім месцы - сталічныя вадзіцелі, бронза - у брэсцкіх калег.