У Магілёве прайшла сумесная калегія МНС Беларусі і Расіі, а таксама МУС Казахстана

16 октября 2019
Удасканаленне падыходаў да аварыйна-выратавальных прац пры рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі ў метрапалітэне, тушэнне пажараў у сельскіх населеных пунктах. Пытанні ўзаемадзеяння абмяркоўвалі ў Магілёве МНС Беларусі і Расіі, а таксама МУС Казахстана. Больш як 100 удзельнікаў сумеснай калегіі. У парадку форуму - выпрацоўка сумесных падыходаў да аказання і прыёму міжнароднай дапамогі пры ліквідацыі буйнамаштабных надзвычайных сітуацый. А таксама ў галіне адукацыі. 

Удзельнікі калегіі падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве і наведалі цэнтр бяспекі ў Магілёве, дзе пры дапамозе найноўшых тэхналогій школьнікаў навучаюць, як паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях. Такі беларускі вопыт плануюць пераняць і калегі па СНД.