У Магілёве праходзіць форум моладзевых атрадаў аховы правапарадку "Служым #раЗАм"

18 февраля 2020
Стральба, паласа перашкод, знаёмства з побытам і буднямі курсантаў інстытута МУС. У Магілёве праходзіць двухдзённы форум моладзевых атрадаў аховы правапарадку пад хештэгам "Служым#раЗАм". Гэта больш за  60 удзельнікаў руху з усіх рэгіёнаў краіны. Галоўная мэта такіх збораў - павысіць тэарэтычныя і практычныя веды. Сёння хлопцаў навучалі карыстацца спецсродкамі, а таксама навыкам экспертаў-крыміналістаў. 

Уладзіслаў Співак, навучэнец Віцебскага тэхналагічнага каледжа: "Для мяне цікава прымерыць форму, пабыць у ролі курсанта, паглядзець, як жывуць курсанты, таму што я хачу звязаць у будучыні сваё жыццё са службай".

Заўтра ў праграме форуму наведванне мемарыяла "Буйніцкае поле", плошчы Славы і помніка батальёну капітана Уладзімірава.