У Магілёве праходзіць фестываль людзей з абмежаванымі магчымасцямі

24 ноября 2017

"Разам мы зможам больш" - у Магілёве праходзіць фестываль людзей з абмежаванымі магчымасцямі з Беларусі і Расіі. Па 6 рэгіёнаў ад кожнай краіны. Праграма форуму напоўнена канцэртамі, выставамі, тэатральнымі прэм'ерамі і майстар-класамі, у тым ліку сярод паэтаў і бардаў. Дарэчы, фестываль ужо не першы год падарожнічае па гарадах і ўпершыню вырашана правесці яго ў Беларусі. Праходзіць такі форум пад патранажам камітэта Саюзнай дзяржавы і міністэрстваў культуры.

Завершыцца фестываль у суботу вялікім гала-канцэртам пад назвай "Творчасць без меж" з узнагароджаннем пераможцаў.