У Магілёве прадставілі новага начальніка інстытута МУС

11 сентября 2014

У Магілёве сёння афіцыйна прадставілі новага начальніка інстытута МУС. (З 1 верасня гэтая навучальная ўстанова паводле ўказа Прэзідэнта памяняла статус вышэйшага каледжа міліцыі на ВНУ). Генерал-маёр міліцыі Валерый Палішчук 27 гадоў назад таксама скончыў гэтую навучальную ўстанову. (Тады гэта была спецыяльная сярэдняя школа транспартнай міліцыі СССР). Як сёння адзначыў міністр унутраных спраў Беларусі: Неацэнны вопыт новага начальніка абавязкова спатрэбіцца курсантам у іх далейшай службе.


На сённяшні дзень у Магілёўскім інстытуце МУС толькі на вочным аддзяленні навучаецца больш за паўтысячы курсантаў. За сваю 66-гадовую гісторыю з яго сцен выйшла каля 20 тысяч афіцэраў.