Яна аб'яднала адразу некалькі тэрапеўтычных участкаў. Медпаслугі сталі больш даступнымі для 10-ці тысяч жыхароў некалькіх мікрараёнаў. Амбулаторыя ўкамплектаваная сучасным дыягнастычным абсталяваннем, арганізавана тэлемедыцынскае кансультаванне паміж спецыялістамі. Запісацца на прыём да ўрача можна, у тым ліку, анлайн.
Ірына Ляховіч, загадчыца філіяла № 5 Магілёўскай паліклінікі № 8:
"Адпрацоўваецца рэспубліканская мадэль тэрапеўтычнай службы, калі на прыёме разам з урачом-тэрапеўтам, медсястрой працуе памочнік урача. Дык вось, да памочніка ўрача можа падысці любы чалавек, памераць артэрыяльны ціск. З усімі пытаннямі. І з прафілактычнымі, і з лячэбнымі".
Новая амбулаторыя аб'яднала і некалькі педыятрычных участкаў горада.













