У Магілёве адкрылася новая амбулаторыя

2 июля 2015

Раней большасць пацыентаў дабіраліся да цэнтральнай паліклінікі больш за гадзіну. Зараз паслугі тэрапеўта, а таксама працэдурны кабінет знаходзяцца ў крокавай даступнасці. На цырымоніі адкрыцця прагучала і галоўнае сказанае на дарогу слова - пажаданне здароўя яе наведвальнікам.

І яшчэ адзін значны зараз ужо для сельскіх жыхароў аб'ект расчыніў дзверы ў пасёлку Доўгае Клічаўскага раёна. Бальніца сястрынскага догляду, дзе памяшканне адведзена і пад сельскую амбулаторыю.