У Магілёве пачала працаваць сістэма фіксацыі парушэнняў правіл паркоўкі "Паркрайт"

9 августа 2019

Новыя тэхналогіі на службе Дзяржаўтаінспекцыі. У Магілёве ўслед за сталіцай пачала працаваць сістэма фіксацыі парушэнняў правіл паркоўкі "Паркрайт". Спецыяльны прыбор устаноўлены ў салоне інспектара ДАІ, скануе рэгістрацыйны нумар транспартнага сродку парушальніка, адзначае яго каардынаты. Калі праз пяць хвілін машына ўсё на тым жа месцы адпраўляе даныя ў інфармацыйны цэнтр. Уладальніку такога аўто застаецца толькі дачакацца паведамлення аб штрафе. 

Сяргей Кутковіч,  начальнік аддзела УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама: "Гэтым прыборам можна павялічыць мабільнасць інспектара. Ён, праязжаючы, закранае шэраг вуліц, пры гэтым фіксуецца адразу большая колькасць парушэнняў. Чым інспектар бы затрачваў, разбіраючыся з кожным аўтамабілем, яго ўладальнікам у асобнасці".

Пакуль маніторынг парковак з дапамогай “Паркрайта” вядзецца толькі ў цэнтры Магілёва. Але тэрыторыя ахопу будзе пашыраная.