У Магілёве гараджане далучыліся да акцыі "Вальс Перамогі"

9 мая 2020
У Магілёве гараджане далучыліся да акцыі "Вальс Перамогі" Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Імправізаваны канцэрт прайшоў ля будынка Дома ветэранаў. Тут гучалі песні ваенных гадоў, легендарная "Смуглянка" і "Дзень Перамогі". У адрас тых, хто прайшоў дарогамі вайны, сёння не толькі словы падзякі. Ім уручылі кветкі і падарункі ў асаблівай упакоўцы - ваенна-паходным рукзаку.  Гэтымі хвілінамі святочны марафон віншаванняў працягваецца ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці.