У Магілёве дадзены старт будаўніцтву кардыяхірургічнага корпуса

21 января 2020
У Магілёве закладзены першы камень  у падмурак будучага кардыяхірургічнага корпуса абласной бальніцы. Ён стане высокатэхналагічным цэнтрам, які дазволіць удвая павялічыць колькасць аперацый (у тым ліку - на адкрытым сэрцы). Зараз гэтая лічба набліжаецца да трохсот. У планах давесці да трох тысяч хірургічных умяшанняў у год. У тым ліку - праводзіць перасадку сэрца.

З увядзеннем новага корпуса скароціцца час чакання аперацый да некалькіх месяцаў. Зараз жа ўсё распісана на год наперад.