У Магілёве далі старт абласной эстафеце памяці

5 февраля 2015

Сёлета яна прымеркаваная да 70-годдзя Перамогі. Ветэранаў Вялікай Айчыннай запрасілі ў мэрыю, каб не толькі падзякаваць за подзвіг у гады вайны, але і ўручыць юбілейныя медалі. Вядома, прыйсці змаглі не ўсе, здароўе многіх ужо не дазваляе здзяйсняць паездкі. Але, як засведчылі ў гарвыканкаме, усім без выключэння ветэранам Магілёва ўручаць узнагароды. І прыедуць на дом з медалямі ўжо ў найбліжэйшыя дні.

Ветэраны Вялікай Айчыннай пакінулі свае подпісы на сцягу, сімвале адзінства тых, хто ваяваў за Перамогу. Далей ён адправіцца па ўсіх гарадах Магілёўскай вобласці. Плануецца, што свае аўтографы пакінуць 1396 франтавікоў.