У Магілёве будуць рыхтаваць спецыялістаў па абслугоўванні электрамабіляў

11 июня 2018

У Беларуска-Расійскім універсітэце ў Магілёве будуць рыхтаваць спецыялістаў па абслугоўванні электрамабіляў. На рэалізацыю праекта спатрэбілася больш чым 50 тысяч еўра, якія стануць інвестыцыямі ў будучыню. Спецыяльна для практычных заданняў набыты аўтамабіль з электрычным рухавіком. Ён усталяваны ў лабараторыі ўніверсітэта. Акрамя навучання новай прафесіі, у БРУ прапануюць прайсці курсы па кіраванні машынамі будучыні і вадзіцелям звычайнага транспарту.

У Магілёве пакуль толькі адна зарадная станцыя для электракараў. Усталявана яна ля будынка тэхнапарка. У перспектыве плануюць адкрыць яшчэ некалькі побач з буйнымі гандлёвымі цэнтрамі горада.