У Магілёве байкер сутыкнуўся з ласём - мужчына загінуў

22 мая 2021
Аварыя адбылася сёння каля гадзіны ночы. 26-гадовы вадзіцель за рулём матацыкла "кавасакі" рухаўся па вуліцы Мінская шаша. Як паведамляе МУС, раптам у горадзе на дарогу выбегла дзікая жывёліна. Пазбегнуць наезду не ўдалося. Толькі з пачатку года лясныя насельнікі справакавалі звыш тысячы ДТЗ.