У сусветным календары падзей ЮНЕСКА 100-годдзе БДУ і 150-годдзе з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца

9 марта 2020
У сусветным календары падзей ЮНЕСКА з'явіліся стагоддзе Белдзяржуніверсітэта і 150-годдзе з дня нараджэння жывапісца Фердынанда Рушчыца.

Дарэчы, наш Нацыянальны мастацкі музей ужо даў старт Году Рушчыца. У цэнтральнай экспазіцыі зараз  яго "Ля касцёла". Яшчэ закуплены тры арыгінальныя эскізы майстра. А юбілей БДУ яшчэ наперадзе - адзначым у кастрычніку 2021.

Усяго ў календары арганізацыі на 2 гады  59 найбольш важных мерапрыемстваў з усяго свету.

Кожная заяўка адбіраецца з маштабнага пераліку гадавін усіх дзяржаў-членаў ААН. Выбар робяць раз на 2 гады  з 1956 і аказваюць фінансавую дапамогу.

За ўвесь час ЮНЕСКА прысвяціла Беларусі і беларускім дзеячам больш за  60 падзей. Напрыклад, у спісе памятных дат у свой час сустракаліся 1000-годдзе Віцебска, юбілеі Максіма Багдановіча і Рыгора Шырмы, а таксама 450-годдзе беларускага кнігадрукавання.