У свеце сёння адзначаюць Міжнародны дзень птушак

1 апреля 2015

Гэтае свята ўзнікла больш як 100 гадоў назад у ЗША. У Беларусі Дню птушак надаюць увагу не толькі прафесійныя арнітолагі, але і аматары назірання за птушкамі, якія сёння правядуць спецыяльныя майстар-класы па вырабе шпакоўняў. (Пасля чаго іх развесяць на дрэвах у парках і лясах). У нашай краіне птушкі прадстаўлены больш чым 300 відамі. Каб захаваць рэдкіх і знікаючых птушак, некаторыя з іх занесены ў Чырвоную кнігу. Зараз там знаходзіцца 72 віды птушыных.