У свеце распаўсюджваюцца новыя формы бактэрый

1 мая 2014
Сусветная арганізацыя аховы здароўя б'е трывогу. У свеце распаўсюджваюцца новыя формы бактэрый - антыбіётыкі не дапамагаюць. У гэтым выпадку нават лёгкая драпіна або простая інфекцыя могуць быць смяротныя. У шматлікіх выпадках з'яўленне ўстойлівых бактэрый - вынік неапраўдана частага ўжывання лекаў. Эксперты рэкамендуюць выкарыстоўваць антыбіётыкі толькі па прызначэнні доктара і выконваць загаданы рэжым ужывання таблетак.