У свеце праходзяць цырымоніі ўскладання кветак да мемарыялаў Другой сусветнай вайны

7 мая 2022
Напярэдадні Дня Перамогі ў розных гарадах свету праходзяць цырымоніі ўскладання кветак да мемарыялаў Другой сусветнай вайны. У памятных мерапрыемствах прымаюць удзел і паслы Беларусі. Напярэдадні прадстаўнікі дыпмісіі нашай краіны ў Рэспубліцы Арменія ўсклалі кветкі да помніка "Яны змагаліся за Радзіму". 

У Будапешце на плошчы Свабоды і на могілках Керэпешы дыпламаты Беларусі разам з калегамі з іншых краін ушанавалі памяць савецкіх воінаў, якія склалі галовы на венгерскай тэрыторыі.

Пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі прыняў удзел ва ўскладанні кветак да магілы Героя Савецкага Саюза Рыхарда Зорге. 

Акрамя таго, кіраўнік нашай краіны асабіста павіншаваў ветэранаў-кыргызстанцаў, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі. Кожнаму ўручылі віншавальныя пасланні ад імя Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.