Зафіксавана ўжо 257 пацверджаных выпадкаў воспы малпаў у 23 краінах - інфармуе Сусветная арганізацыя аховы здароўя. Смяротных зыходаў няма. Эксперты мяркуюць, вірус мог перадавацца нейкі час, перш чым на яго звярнулі ўвагу. На гэта паказвае раптоўнае і адначасовае з'яўленне хваробы ў некалькіх краінах, у тым ліку нехарактэрных для яе. У СААЗ паведамілі таксама, што не разглядаюць воспу малпаў як інфекцыю, якая ўяўляе грамадскую пагрозу або як прычыну для правядзення масавай вакцынацыі.
У свеце пацверджана 257 выпадкаў воспы малпаў
30 мая 2022













