Сёння ў свеце адзначаюць Дзень пажылых людзей

1 октября 2019
І пакуль віноўнікі свята атрымліваюць віншаванні, сваю работу працягваюць урачы і навукоўцы. Да прыкладу, сёлета беларускія спецыялісты пачалі актыўную працу па вывучэнні так званых генаў старэння. Вынік, якога жадаюць дабіцца генетыкі, - падоўжыць фізічную актыўнасць арганізма чалавека. Дарэчы, людзей пажылога ўзросту ў нас больш за два мільёны. Аб тым, як не старэць ні душой, ні целам, раскажа Мікіта Дзяменцьеў (відэа).